САНКТ-ПЕЦЯРБУ́РГСКІ ІНСТЫТУ́Т ЖЫ́ВАПІСУ, СКУЛЬПТУ́РЫ І АРХІТЭКТУ́РЫ акадэмічны імя І.Я.Рэпіна,
старэйшая ў Расіі маст. вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1757 у Пецярбургу як Выхавальнае вучылішча Імператарскай АМ (гл. Расійская акадэмія мастацтваў). У 1894 пераўтвораны ў Вышэйшае маст. вучылішча, у 1918 — у Петраградскія дзярж. вольныя маст.-вучэбныя майстэрні, у 1926 — Вышэйшы маст.-тэхн. ін-т, у 1934—44 — Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры, з 1944 імя Рэпіна, з 1992 сучасная назва. З 1933 уваходзіў у сістэму Усерасійскай АМ, з 1947 — АМ СССР, з 1992 — Расійскай АМ. Мае ф-ты жывапісу, графікі, скульптуры, архітэктуры, тэорыі і гісторыі мастацтваў, майстэрні станковага жывапісу, тэатр.-дэкарацыйнага жывапісу, манум. жывапісу, рэстаўрацыйную, аспірантуру. Сярод выкладчыкаў ін-та А.Мыльнікаў, М Анікушкін, П.Фамін, Ю.Няпрынцаў, У.Ветрагонскі, А.Жук і інш. У ін-це вучыліся бел. мастакі і мастацтвазнаўцы З.Азгур, Н.Высоцкая, Я.Зайцаў, А.Мазалёў, П.Масленікаў, Г.Мурамцаў, В.Мурашоў, А.Паслядовіч, У.Стальмашонак, Я.Чамадураў, Н.Шчасная, А.Шыбнёў і інш.
С.У.Пешын.
т. 14, с. 154
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)